17 лютага бібліятэкары філіяла “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для вучняў 3 “А” класа Гальшанскай СШ правялі літаратурную гадзіну “У краіне вясёлага дзяцінства”, прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння Агніі Львоўны Барто. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з асноўнымі фактамі біяграфіі пісьменніцы і яе цудоўнымі творамі. Яны слухалі і чыталі вершы Агніі Львоўны, дапаўнялі радкі з вершаў, адгадвалі творы па ілюстрацыях і дзіцячых цацках, вучыліся перадаваць пачуцці пры чытанні. Была праведзена цікавая рэчэвая размінка на гук “ж”.







