24 студзеня бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” запрасіла школьнікаў на ўрок памяці “Халакост. Як гэта было?”, прымеркаваны да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту. Падарожнічаючы па старонках кніг, прадстаўленых на выставе «Забыть нельзя, об этом будем помнить», і слухаючы кранальныя вершы, рабяты зноўку ўсвядомілі неверагодную сілу духу і стойкасць людзей розных нацыянальнасцяў, якія прайшлі праз жахі фашысцкіх канцлагераў. Мэта ўроку: выхаваць у юных сэрцах пачуццё патрыятызму, гонару за ветэранаў, якія абаранілі свет, і ўсведамленне адказнасці за будучыню нашай Радзімы. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць вязняў, якія загінулі падчас Халакосту. А відэаролік, прысвечаны гэтай трагічнай тэме, дапамог дзецям яшчэ глыбей адчуць маштаб трагедыі. На заканчэнне размовы дзеці падкрэслілі: наш народ перажыў неймаверныя пакуты, і мы ніколі не павінны забываць пра гэта. Наша задача – захаваць мірнае неба над галавой і будаваць будучыню, дзе не будзе месца нянавісці і жорсткасці!










