25 студзеня, бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” з работнікамі філіяла “Сельскі клуб аг. Кальчуны” павіншавалі Тамару Іванаўну Станкоўскую, жыхарку аг.Кальчуны, з 85-ці гадовым юбілеем. У рамках Года беларускай жанчыны, гэтая сустрэча набыла асаблівую значнасць. Тамара Іванаўна – не проста жыхарка аграгарадка Кальчуны, яна – актыўны ўдзельнік жыцця вёскі, ветэран працы, заслужаны работнік і, што асабліва прыемна для бібліятэкі, – адна з самых адданых і любімых чытачоў. Сардэчныя віншаванні, напоўненыя шчырай цеплынёй і павагай, гучалі ў адрас юбіляра. Добрыя словы і пажаданні моцнага здароўя, бадзёрасці духу і доўгіх гадоў, праведзеных у асяроддзі блізкіх, сагравалі душу Тамары Іванаўны. Не абышлося і без прыемных сюрпрызаў: падарункі, уручаныя ад усёй душы, сталі яшчэ адным сімвалам удзячнасці і ўвагі да юбіляра. Гэты візіт не толькі ўпрыгожыў свята Тамары Іванаўны, але і падарыў ёй цудоўны настрой, напоўніўшы дзень радасцю і светлымі эмоцыямі.








