Урокі Халакосту – шлях да талерантнасці

23 студзеня філіял “Сельская бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” наведалі навучэнцы групы падоўжанага дня ДУА “Дакурнішская сярэдняя школа”. Для дзяцей быў падрыхтаваны караван кніг “Урокі Халакосту – шлях да талерантнасці”. З рабятамі абмеркавалі гэтую страшную трагедыю, адказалі на іх пытанні, прагледзелі кнігі і відэаматэрыялы адпаведнай тэматыкі. Завяршэннем мерапрыемства стала стварэнне “Дрэва талерантнасці”. На яго галінах, нібы лісце, расцвілі якасці, якія дзеці шануюць у людзях – дабрыня, спагада, павага. Кожны лісток быў напоўнены заклікамі да міру і надзеяй на светлую будучыню, дзе не будзе месца нянавісці і жорсткасці. Гэтае дрэва стала сімвалам іх абяцання не забываць урокі гісторыі і будаваць свет, заснаваны на ўзаемаразуменні і талерантнасці.