23 студзеня работнікі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” пабывалі ў гасцях у першакласнікаў гімназіі №1 г.Ашмяны з праграмай “Знаёмства з бібліятэкай”. Гэта была не проста сустрэча, а сапраўдная кніжная прыгода ў свет літаратуры. Рабяты не проста гарталі старонкі, а ажыўлялі герояў, разгадвалі таямніцы казак і нават лячылі “хворыя” кніжкі”. Гэта быў дзень, напоўнены смехам, адкрыццямі і любоўю да чытання!










