Непараўнальная казка купалоў Ашмяншчыны

18 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” адбыўся ўрок духоўнасці “Непараўнальная казка купалоў Ашмяншчыны”. Падчас мерапрыемства дзеці адправіліся ў падарожжа па храмах Ашмянскага раёна. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з архітэктурнымі асаблівасцямі касцёлаў і цэркваў, гісторыяй іх стварэння. Дзеці з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі, бо шмат хто з іх неаднаразова наведваў гэтыя цудоўныя месцы. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Непараўнальная казка купалоў Ашмяншчыны”.