Вам, читающий народ, новых книжек хоровод!

16 студзеня бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны» завітала ў групу падоўжанага дня Кальчунскай сярэдняй школы з літаратурным караванам “Вам, читающий народ, новых книжек хоровод!”. Дзеці з радасцю адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках новых кніг. Разам чыталі вершы, дзяліліся ўражаннямі і рабілі высновы, разгадвалі мудрыя загадкі і з цікавасцю разглядалі яркія ілюстрацыі. У выніку гэтага літаратурнага падарожжа юныя чытачы пазнаёміліся з цэлым караванам цікавых і пазнавальных кніг.