15 і 16 студзеня бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Жупраны” наведала Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна з мерапрыемствам “Навагоднія кніжныя сустрэчы”. Сустрэча пачалася з цікавага агляду пераноснай кніжнай выстаўкі, дзе кожны змог знайсці нешта для сябе. Акрамя таго, удзельнікі падзяліліся сваімі ўспамінамі пра навагоднія святы і пажадалі адзін аднаму ўсяго найлепшага. Бібліятэкар з радасцю прыняла заказы на кнігі і часопісы, улічваючы інтарэсы кожнага чытача. Такія сустрэчы даюць магчымасць не толькі пазнаёміцца з новай літаратурай, але і напоўніць сэрцы цяплом, увагай і радасцю зносін.











