Голас народа

18 снежня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” была аформлена выстава “Голас народа”, прысвечаная Усебеларускаму народнаму сходу. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены архіўныя дакументы, фатаграфіі, а таксама публікацыі ў прэсе, якія адлюстроўваюць ход падрыхтоўкі і правядзення Усебеларускіх народных сходаў розных гадоў. Выстаўка дэманструе, як на працягу многіх гадоў Усебеларускі народны сход служыў пляцоўкай для шырокага дыялогу паміж уладай і народам, дазваляючы ўлічваць розныя пункты гледжання і знаходзіць аптымальныя рашэнні актуальных праблем. Яна падкрэслівае, што менавіта дзякуючы ўдзелу грамадзян у вызначэнні будучыні сваёй краіны, Беларусь змагла захаваць стабільнасць і паступальна рухацца наперад.