Пасяджэнне клуба “Мудрасць +”

18 снежня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць +”, прысвечанае 85-годдзю раённай бібліятэкі, якая на працягу дзесяцігоддзяў застаецца цэнтрам ведаў, зносін і духоўнага развіцця. У ходзе сустрэчы гучалі цёплыя словы аб ролі бібліятэкі ў жыцці раёна, аб яе мінулым і сучаснасці, аб людзях, якія любяць кнігу і застаюцца вернымі чытачамі. Атмасферу свята дапоўнілі паэтычныя выступленні і шчырыя віншаванні. Асаблівым момантам мерапрыемства стала ўручэнне дыпломаў удзельнікам клуба “Мудрасць +” – у знак удзячнасці за актыўны ўдзел, адданасць бібліятэцы і ўклад у культурнае жыццё. Сустрэча прайшла ў цёплай душэўнай атмасферы і стала сапраўдным святам для ўсіх, хто шануе кнігу, веды і мудрасць.