У рамках акцыі “Ад усёй душы”

17 снежня бібліёбус ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” у навагоднім убранні наведаў вёскі Ягелаўшчына, Грынцы, Паляны. У рамках акцыі “Ад усёй душы” бібліятэкары  павіншавалі жыхароў з надыходзячымі Калядамі і Новым годам. Дзед Мароз, з нязменным посахам, дапамагаў выбіраць кнігі пра зімовыя традыцыі і народныя гулянні. Снягурка, з прамяністым поглядам, рэкамендавала новыя раманы і дэтэктывы, ідэальна прыдатныя для ўтульных вечароў ля каміна. Дарослыя чытачы, якія звыкнуліся да строгага бібліятэчнага этыкету, былі прыемна здзіўлены такой незвычайнай сустрэчы. Спачатку яны няўпэўнена, але потым актыўна ўцягнуліся ў гульню. Многія з задавальненнем дзяліліся сваімі дзіцячымі ўспамінамі аб навагодніх святах, расказвалі пра сямейныя традыцыі і чыталі вершы. Атмасфера была напоўнена цяплом і радасцю. Бібліятэкары-чараўнікі не проста выдавалі кнігі з выставы «Открой мир зимних историй», яны дарылі сваім чытачам часцінку навагодняга цуду, нагадваючы аб важнасці веры ў казку і дабра. Такія незвычайныя мерапрыемствы дапамагаюць бібліятэкам прыцягваць новых чытачоў і падтрымліваць цікавасць да чытання. Бо кніга – гэта лепшы падарунак, а бібліятэкар, у ролі Дзеда Мароза або Снягуркі – гэта чараўнік, які адчыняе дзверы ў свет ведаў і прыгод.