18 снежня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” была аформлена кніжная выкладка “Іосіф Ходзька: генерал, геадэзіст, чалавек”, прысвечаная 225-годдзю з дня нараджэння знакамітага земляка, які ўдзельнічаў у стварэнні Дугі Струвэ. Кніжная выкладка пазнаёміла наведвальнікаў з жыццём і дзейнасцю Іосіфа Ходзькі, вучонага і военачальніка, чыё імя непарыўна звязана з гісторыяй геадэзіі і картаграфіі. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць выданні, прысвечаныя Дузе Струвэ – грандыёзнаму геадэзічнаму праекту ХІХ стагоддзя, у рэалізацыі якога Ходзька прымаў самы актыўны ўдзел. Прадстаўлены матэрыялы, якія расказваюць аб яго ролі ў вызначэнні формы і памераў Зямлі, аб яго ўкладзе ў развіццё геадэзічных інструментаў і метадаў. Матэрыялы выкладкі, паведамленні бібліятэкараў садзейнічалі пашырэнню ведаў аб велічным геадэзічным аб’екце і яго стваральніках.







