4 снежня да Міжнароднага дня інвалідаў бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” сумесна з клубнымі работнікамі правяла акцыю “Ім патрэбна наша міласэрнасць”, падчас якой наведалі чытачоў з інваліднасцю аграгарадка Кальчуны. Не шкадуючы для іх цёплых слоў і пажаданняў, прынеслі кнігі, часопісы, салодкія пачастункі.









