3 снежня у рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам бібліятэкарам філіяла “Сельская бібліятэка аг. Крэйванцы” праведзена інфармацыйная акцыя “ВИЧ: Знать, чтобы жить!”. Бібліятэкар расказала пра ВІЧ-інфекцыю і яе адрозненне ад СНІДу, пра шляхі заражэння, гісторыю ўзнікнення небяспечнага захворвання, пра напружаную статыстыку. Падзялілася мерамі прафілактыкі, якія дапамогуць пазбегнуць заражэння. Таксама кожны жадаючы атрымаў буклет, які змяшчае важную інфармацыю аб смяротным вірусе, яго прыкметах, шляхах перадачы і прафілактыцы. Да мерапрыемства была аформлена тэматычная паліца «ВИЧ-СПИД: узнай больше», на якой былі прадстаўлены кнігі і інфармацыйныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць праблемы ВІЧ і СНІД.








