Ім патрэбна наша міласэрнасць

4 снежня да Міжнароднага дня інвалідаў бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” сумесна з клубнымі работнікамі правяла акцыю  “Ім патрэбна наша міласэрнасць”, падчас якой  наведалі чытачоў з інваліднасцю  аграгарадка Кальчуны. Не шкадуючы для іх цёплых слоў і пажаданняў,  прынеслі кнігі, часопісы, салодкія пачастункі.