Гадзіна юнага грамадзяніна

20 лістапада ў філіяле “Сельская бібліятэка в.Гродзі” праведзена гадзіна юнага грамадзяніна. Бібліятэкар расказала пра асноўныя правы дзіцяці. Юныя чытачы актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Правы казачных герояў”, абмяркоўвалі розныя сітуацыі са школьнага і паўсядзённага жыцця. Дзеці прыйшлі да высновы, што ведаць свае правы вельмі карысна, гэта дае ўпэўненасць у сабе, але пры гэтым трэба памятаць і пра абавязкі, не парушаць правы іншых людзей. Была аформлена тэматычная паліца “Усе ўправе ведаць аб праве”.