20 лістапада ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшло ўтульнае і пазнавальнае пасяджэнне аб’яднання “Мудрасць” пад назвай “Новае ў заканадаўстве аб ільготах і пенсіях”.
Госцяй сустрэчы стала начальнік аддзела пенсій і дапамог па працы, занятасці і сацабароне Ашмянскага райвыканкама Кітун Лілія Станіславаўна. Яна распавяла пра самыя актуальныя змены ў заканадаўстве і новыя льготы для пенсіянераў — зразумела, даступна і вельмі карысна.
Не менш важнай была і тэма кібербяспекі.
Старэйшы ўпаўнаважаны па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Шыдлоўскі Максім Аляксандравіч патлумачыў, як распазнаць ашуканскія схемы і абараніць сябе ў інтэрнэце.
📚 Цёплая атмасфера, цікавыя спікеры і мноства адказаў на хвалюючыя пытанні – сустрэча атрымалася сапраўды каштоўнай для ўсіх удзельнікаў.










