20 лістапада ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Навасёлкі” прайшоў інфармацыйны дайджэст “Правы дзіцяці”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала дзецям, чаму менавіта 20 лістапада адзначаецца гэты дзень і якія асноўныя законы абараняюць правы дзяцей у свеце і ў нашай краіне. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі сітуацыі, звязаныя з парушэннямі правоў. Бібліятэкар таксама нагадала, што ў непаўналетніх ёсць не толькі правы, але і абавязкі. Падарожнічаючы па казках, юныя чытачы актыўна адказвалі, ці заўсёды выконваюцца правы герояў і дзе парушаюцца іх правы. Увазе наведвальнікаў бібліятэкі была аформлена кніжная выстава”Вялікія правы маленькіх грамадзян”.








