14 лістапада у ДУК «Ашмянская раённая бібліятэца», для навучэнцаў 9 “Г” класа сярэдняй школы нумар 3 г.Ашмяны, прайшла гадзіна прафарыентацыі пад назвай “Выбар прафесіі – выбар шляху”. У ходзе мерапрыемства навучэнцы папоўнілі веды аб свеце прафесійнай працы, і пазнаёміліся з такімі прафесіямі як: бібліятэкар-маркетолаг, SMM-спецыяліст, аблічбоўшчык, распрацоўшчык мабільных прыкладанняў, спецыяліст па працы з рэдкімі кнігамі, куратар лічбавых калекцый, лагіст, біятэхнолаг, IT – спецыяліст. Хлопцы и дзяўчынкі прагледзелі невялікі відэаролік аб самых папулярных прафесіях на рынку працы ў 2025 годзе. Напрыканцы мерапрыемства звярнуліся да выкладкі літаратуры па прафесіях «Прафесіі бываюць розныя».








