Гімн хлебу – Лаўры хлебаробу

16 лістапада ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Гімн хлебу-Лаўры хлебаробу”, прымеркаваная да Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Хлебам слаўны родны край”. У час мерапрыемства дзеці прагледзелі відэафільм “Ад зярнятка да хлеба”, дзе яшчэ больш пашырылі свае веды аб тым, які шлях прайшоў хлеб, каб трапіць на наш стол, дзякуючы ўпартай працы многіх прафесій. Вялі размову аб нашых працаўніках – земляках, якія працуюць у гэтых галінах. У канцы мерапрыемства дзеці пачаставаліся хлебабулачнымі вырабамі.