ХІ епархіяльныя Калядныя чытанні ў Лідзе

14 лістапада ў г.Ліда адбыліся ХІ епархіяльныя Калядныя чытанні, у якіх прынялі ўдзел і прадстаўнікі  Ашмянскага раёна: сёстры сястрыцтва Святой вялікапакутніцы Варвары прыходу Храма Уваскрэсення Хрыстова, супрацоўнікі сацыяльна-культурных устаноў, сярод якіх – метадыст ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” Г.Палубінская.  Дэлегацыю ўзначальваў іерэй Сергій Мігель.  Тэма Калядных чытанняў “Асвета і маральнасць: фарміраванне асобы і выклікі часу” закранула пытанні маральнага выбару чалавека, сучасныя падыходы да выхавання і адукацыі. Форум сабраў святароў, прадстаўнікоў прыходаў, праваахоўных устаноў і воінскіх часцей, устаноў адукацыі, педагогаў нядзельных школ, супрацоўнікаў сацыяльных прытулкаў, работнікаў культуры з Лідскага і суседніх рэгіёнаў. Сярод ганаровых удзельнікаў грамадска-царкоўнага форуму – епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.