21 кастрычніка у завяршэнне Рэспубліканскага тыдня бацькоўскай любові ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна зносін “Размова пра бацьку”, прысвечаная Дню бацькі. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 “В” класа сярэдняй школы №2 г. Ашмяны. Дзень бацькі — свята адносна маладое, але вельмі важнае для нашай краіны. Яно накіравана на ўмацаванне інстытута сям’і, захаванне традыцыйных каштоўнасцей і павышэнне ролі абодвух бацькоў у выхаванні дзяцей. Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і традыцыямі гэтага дня, складалі сачыненні на тэму “Сцержань маёй сям’і”, прымалі ўдзел у гульні “Перадай сэрцайка і скажы слоўца”, чыталі кранальныя вершы пра бацьку і ўспаміналі выказванні рускіх пісьменнікаў пра бацькоўства. Завяршылася мерапрыемства аглядам кніжнай выставы “Высокае званне — бацька”, на якой былі прадстаўлены творы, што ўслаўляюць мудрасць, дабрыню і сілу бацькоўскай любові. Увесь дзень у бібліятэцы панавала атмасфера цеплыні, шчырасці і ўдзячнасці.







