У межах Тыдня бацькоўскай любові 21 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” прайшла літаратурна-забаўляльная праграма “Гэтыя добрыя словы пра маму і тату” для вучняў пятага класа. Дзеці разважалі пра важную ролю мамы і таты ў жыцці кожнага чалавека, чыталі вершы, прысвечаныя бацькам, удзельнічалі ў сцэнках, выконвалі творчыя і гульнявыя заданні. Таксама быў прадстаўлены агляд літаратуры “Сям’я — апора шчасця”, дзе кожны мог знайсці цікавую кнігу пра сям’ю, сяброўства і клопат. Цёплая атмасфера, радасць зносін і творчы настрой зрабілі мерапрыемства сапраўды незабыўным!








