21 кастрычніка ў межах акцыі “Тыдзень бацькоўскай любові” ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” адбылася тэматычная праграма “Бацькоўскай любоўю сагрэты”. Прысутныя яшчэ раз пераканаліся, што быць бацькам — гэта не толькі радасць, але і вялікая праца, адказнасць і штодзённы клопат. Падчас мерапрыемства прагучаў тэматычны агляд літаратуры пра сям’ю, любоў і ўзаемапаразуменне, а таксама адбылася літаратурная кампазіцыя, прысвечаная самым родным і блізкім — бацьку і маці. У завяршэнне прайшла вулічная акцыя для маладых і шматдзетных бацькоў — цёплая нагода выказаць павагу ўсім мужчынам, якія выконваюць высакародную і важную місію бацькі. Няхай кожны дзень у нашых сем’ях будзе напоўнены любоўю, паразуменнем і бацькоўскім цяплом!














