12 кастрычніка да Дня маці ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” была аформлена кніжная выстава “Цуд мацярынскай любові”. У рамках мерапрыемства для дзяцей прайшла гутарка па кнізе “Мая мама”. Дзеці з вялікай цікавасцю дзяліліся сваімі ўражаннямі і расказамі пра любоў да сваіх мам. У іх словах гучала шчырая пяшчота і ўдзячнасць, а ў вачах ззяла шчаслівае святло, калі яны гаварылі пра сваіх самых дарагіх людзей — матуль. Мерапрыемства стала сапраўдным цёплым і душэўным святам, напоўніўшы сэрцы дзяцей любоўю і дабрынёй.







