Мама — гэта сэрца сям’і, яе цяпло і святло. Да Дня маці ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” была падрыхтавана кніжная выстава “Любоў да маці трымае свет”. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з кнігамі і артыкуламі, прысвечанымі мацярынскай пяшчоце і клопату. Бібліятэкары праводзяць душэўныя гутаркі пра святое пачуццё мацярынскай любові.







