12 кастрычніка, напярэдадні самага цёплага і добразычлівага свята — Дня Маці, у філіяле “Сельская бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу “Цуд мацярынскай любові”. На выставе прадстаўлены душэўныя вершы і апавяданні любімых дзіцячых пісьменнікаў — Агніі Барто, Сяргея Міхалкова і многіх іншых аўтараў, якія ўшаноўваюць мацярынскі клопат, пяшчоту і дабрыню. Маленькія чытачы змогуць пазнаёміцца з цудоўнымі творамі пра маму і сказаць сваім самым блізкім шчырыя словы ўдзячнасці. А мамы змогуць знайсці тут карысную літаратуру пра выхаванне дзяцей, сямейнае чытанне і сумесны адпачынак.







