Здаровая сям’я — сям’я без гвалту

       17 кастрычніка ў ГУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прайшла акцыя “Здаровая сям’я — сям’я без гвалту”, якая была накіравана на прафілактыку жорсткага абыходжання з непаўналетнімі і фарміраванне ў бацькоў адказнага стаўлення да гэтай важнай праблемы. У рамках мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Здаровая сям’я — сям’я без гвалту”. На ёй прадстаўлены прававыя выданні, а таксама літаратура, прысвечаная пытанням прадухілення гвалту і аказання экстранай дапамогі яго ахвярам. Наведвальнікі бібліятэкі атрымалі інфармацыйныя буклеты і памяткі з тэлефонамі псіхалагічнай дапамогі, якія могуць стаць важнай падтрымкай у складанай жыццёвай сітуацыі. Хай кожная сям’я будзе месцам цяпла, клопату і ўзаемаразумення.