Раённае свята работнікаў культуры Ашмяншчыны

       15 кастрычніка работнікі культуры Ашмяншчыны адзначылі сваё прафесійнае свята, якое штогод прыпадае на другую нядзелю кастрычніка. У раённым цэнтры культуры, дзе ладзілася ўрачыстая імпрэза, сабраліся работнікі клубных устаноў, арганізатары святаў і канцэртаў, бібліятэкары, выкладчыкі дзіцячых школ мастацтваў, музейныя работнікі, майстры і рамеснікі, мастакі і музыканты. Напачатку ўсіх  прысутных павіншавалі са святам намаснік старшыні Ашмянскага райвыканкама        Г. М. Язель, загадчык сектара культуры Ашмянскага РВК В. І. Барысенка-Рабко, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Т. В. Чэрская.  За плённую працу многія культработнікі атрымалі ўзнагароды і падарункі, сярод іх і супрацоўнікі бібліятэк, бібліятэчныя ветэраны: М. Р. Белавус, А. А. Шкелда, С. Л. Яцукевіч, Г. І. Мужыла, А. В. Кашчыц, В. А. Бражыцкая, В. Л. Аляксееў, Л. В. Багдзевіч, П. О. Бартановіч, П. А. Гарлуковіч. Займальная культурная праграма, падрыхтаваная  супрацоўнікамі ўсіх сфер культуры раёна, выклікала  масу пазітыўных эмоцый і падняла настрой публікі. У фае раённая бібліятэка прадставіла бібліяпляцоўку “Ад спадчыны Скарыны да сучаснай літаратуры”.