19 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” у межах “Тыдня бацькоўскай любові” прыняла ўдзел у Рэспубліканскай акцыі “Я і мая сям’я без брыдкаслоўя”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі і дарослыя, і дзеці. Падчас гутаркі “Як пазбавіцца ад брыдкаслоўя” бібліятэкар разам з чытачамі абмяркоўвала, як важна берагчы чысціню маўлення, бо грубыя словы не нясуць карысці і толькі паніжаюць культуру зносін. Бібліятэкар заклікала прысутных імкнуцца да добрых словаў, удасканальваць сваё жыццё і рабіць свет вакол сябе прыгажэйшым і дабрэйшым. У завяршэнне сустрэчы ўдзельнікі атрымалі памяткі з карыснымі парадамі па тэме акцыі.











