О поэте говорят стихи

       30 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для вучняў 7 «Б» класа сярэдняй школы №2 г. Ашмяны прайшоў літаратурны рынг «О поэте говорят стихи», прысвечаны жыццю і творчасці вялікага рускага паэта Сяргея Ясеніна, якому сёлета споўнілася б 130 гадоў з дня нараджэння. Школьнікі падзяліліся на тры каманды і з захапленнем адказвалі на пытанні турніру, дэманструючы веды з біяграфіі і вершаў паэта. Атмасфера спаборніцтва гарманічна спалучалася з любоўю да літаратуры і творчага слова. Па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва найлепшая каманда атрымала заслужаны дыплом пераможцы! Такія сустрэчы не толькі адкрываюць новыя старонкі ў жыцці і творчасці класікаў, але і выхоўваюць у падрастаючага пакалення цікавасць да чытання і павагу да літаратурнай спадчыны.