З цеплынёй сэрца — нашым мудрым і дарагім чытачам!

       1 кастрычніка бібліятэкары ДУК «Ашмянская раённая бібліятэка» правялі акцыю-падзяку «З цеплынёй сэрца» і павіншавалі сваіх чытачоў старэйшага пакалення з Днём пажылога чалавека. У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі наведалі пажылых чытачоў на даму, павіншавалі іх са святам, пажадалі здароўя, дабрабыту, душэўнай цеплыні і доўгіх гадоў жыцця. Людзі сталага ўзросту з удзячнасцю прымалі ўвагу, цёплыя словы і віншаванні. Таксама ў бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі: тэматычныя сустрэчы, гадзіны зносін, агляды літаратуры і душэўныя размовы за кубачкам гарбаты. Усе яны былі напоўнены шчырасцю, павагай і цеплынёй да прадстаўнікоў старэйшага пакалення.