29 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з вучнямі 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Ашмяны”. Для дзяцей быў арганізаваны ўрок прававой культуры “Краіна прававых ведаў”. Школьнікі з цікавасцю паглядзелі тэматычную прэзентацыю, пазнаёміліся ў даступнай форме з заканадаўчай і прававой літаратурай. Дзеці разглядзелі жыццёвыя сітуацыі, дзе яны карыстаюцца сваімі правамі, выконваюць абавязкі і нясуць адказнасць. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава «Свет тваіх правоў», якая дазволіла яшчэ больш глыбока зразумець значэнне законаў і правоў у штодзённым жыцці. У завяршэнне вучні з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульні-хадзілка «Падарожжа ў краіну Правазнайка». У выніку дзеці не толькі пазнаёміліся з асноўнымі правамі дзіцяці, але і зразумелі, што разам з правамі ў іх ёсць і абавязкі перад навакольнымі.







