26 верасня бібліятэкары Ашмянскай раённай бібліятэкі правялі выязное мерапрыемства для вучняў 9 «Г» класа СШ №2 г. Ашмяны. Хлопцаў і дзяўчат чакала захапляльная гутарка-прэзентацыя «Чытанне новага пакалення». Бібліятэкары пазнаёмілі школьнікаў з падборкай сучасных і самых цікавых кніжных навінак для моладзі. Яны паказалі, што кніга можа быць не толькі актуальнай і займальнай, але і натхняльнай. Чытанне становіцца сапраўдным сябрам, які дапамагае лепш разумець свет і самога сябе.







