26 верасня у філіяле «Сельская бібліятэка аг. Наваасёлкі» для юных чытачоў з Навасёлкаўскага дзіцячага садка прайшла літаратурная гадзіна «Чытаем казкі разам». Бібліятэкар разам з дзецьмі чытала рускія народныя казкі, бо менавіта з іх пачынаецца першае знаёмства дзіцяці з мастацкай літаратурай. Маленькія ўдзельнікі з цікавасцю адгадвалі загадкі, пазнавалі герояў вядомых казак і дзеляліся ўражаннямі. Сустрэча прайшла ў цёплай і пазнавальнай атмасферы, а казкі яшчэ раз нагадаюць дзецям, што дабро заўсёды перамагае зло.







