Спадчыны беларускага слова

       17 верасня Ашмянская раённая бібліятэка прадставіла ў раённым цэнтры культуры тэматычную пляцоўку «Спадчына Скарыны да сучаснай літаратуры», падрыхтаваную да Дня народнага адзінства. Тут госці змаглі дакрануцца да багатай спадчыны беларускага слова — ад першых кніг Францыска Скарыны да сучаснай літаратуры. Пляцоўка аб’яднала гісторыю і сучаснасць, паказаўшы, што духоўныя і культурныя каштоўнасці працягваюць жыць і натхняць новыя пакаленні.