17 верасня, у Дзень народнага адзінства, ў Ашмянскай раённай бібліятэцы дзейнічала выстава «Разам мы — Беларусь». Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягнуў стэнд-квілт «Вырасцім разам дрэва сяброўства», дзе кожны жадаючы мог прымацаваць свой «лісток» з пажаданнямі міру, згоды і росквіту роднай краіны. Так у бібліятэцы вырасла сімвалічнае дрэва — знак сяброўства, адзінства і нацыянальнага яднання.







