Калі мы адзіныя

   19 верасня бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прыняла ўдзел у тэматычнай праграме “Калі мы адзіныя”, прымеркаванай да Дня народнага адзінства. Была аформлена кніжная выстава “Единством сильна Беларусь!”, якая стала сімвалам згуртаванасці і памяці пра гістарычны шлях нашай краіны. Ля выставы бібліятэкар праводзіла цёплыя міні-беседы, у якіх адкрывала чытачам старонкі літаратуры, што адлюстроўвае аднаўленне гістарычнай справядлівасці і значнасць гэтага свята. Дзень народнага адзінства яшчэ раз нагадаў: менавіта адзінасць і згода — гэта надзейны падмурак незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, духоўная сіла, што аб’ядноўвае пакаленні.