З 3 па 11 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Крэйванцы” працавала фотавыстава “Яркая вясёлка на кветніках любай вёскі”. На выставе былі прадстаўлены маляўнічыя здымкі, якія адлюстравалі непаўторную прыгажосць вясковых кветнікаў, клапатліва ўпрыгожаных рукамі мясцовых жыхароў. Кожная фатаграфія стала маленькай гісторыяй пра любоў да роднай зямлі, беражлівым стаўленні да прыроды і ўменні ствараць прыгажосць вакол сябе. Фотавыстава падарыла наведвальнікам радасць, натхненне і гонар за роднае сяло.







