Беларуская скарбонка

       12 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшла Бібліяноч «Беларуская скарбонка» — незвычайнае падарожжа ў свет беларускай культуры, традыцый і кнігі, дзе кожны госць мог адчуць сябе часткай вялікай спадчыны нашай краіны.

Гасцей чакалі захапляльныя пляцоўкі:

«Таямніцы Сярэднявечча» — падарожжа ў атмасферу старажытных замкаў і легендаў,

«Наша спадчына» — сустрэча з традыцыямі і абрадамі продкаў,

«Свет беларускай міфалогіі» — адкрыццё чараўніцтва паданняў і казачных істот,

«Горад майстроў» — магчымасць дакрануцца да творчасці і рамёстваў,

«Скарбы беларускай кнігі» — сапраўдныя адкрыцці ў свеце літаратуры.

Бібліятэкары праводзілі квэст-гульню «У пошуках скарбаў», майстар-класы па каліграфіі і ганчарнай справе. Кожная лакацыя гучала смехам, напоўнілася гульнямі, віктарынамі і жывымі ўражаннямі. А “біблікі”, атрыманыя за ўдзел, госці маглі абмяняць у харчэўні, дзе частаваліся стравамі па старадаўніх рэцэптах. Бібліяноч у Ашмянах стала сапраўдным святам кнігі, культуры і творчасці, пакінуўшы ў сэрцах удзельнікаў светлыя эмоцыі і жаданне вяртацца сюды зноў і зноў!