У Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Г. М. Язель, намесніка старшыні Ашмянскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”,
С. М. Баркоўскай, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ашмянскага РВК К. І. Талочка, галоўнага спецыяліста сектара культуры Ашмянскага РВК В. С. Александровіч з калектывам бібліятэкі. С. М. Баркоўская распавяла аб дзейнасці партыі “Белая Русь”, яе мэтавых задачах і ініцыятывах. Павіншавала з уступленнем у члены партыі “Белая Русь” супрацоўнікаў бібліятэкі Н. В. Садоўскую, К. І. Чайкоўскую, К. Г. Гарлуковіч і ўручыла ім партыйныя білеты. К. І. Талочка асвятліла пытанні кібербяспекі, нагадала аб неабходнасці абароны персанальных дадзеных і бяспечных паводзінах у Інтэрнэце.







