1 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў урок ведаў “Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню”, прысвечаны захаванню традыцый і каштоўнасцей нашай краіны. Дзеці даведаліся, якія дасягненні і звычаі важна перадаваць новым пакаленням, каб захоўваць сувязь мінулага і будучыні. Сумесна яны паглядзелі відэа «Будзь гатовы! Заўсёды гатовы!», якое паказала важнасць патрыятычных і маральных прынцыпаў. Пасля прагляду вучні напісалі цёплыя лісты, у якіх падзяліліся сваімі думкамі і пажаданнямі для будучых пакаленняў. Мерапрыемства дапамагло дзецям усвядоміць значэнне гісторыі і ўласнага ўкладу ў будучыню роднага краю.








