8 жніўня Ашмянская раённая бібліятэка падрыхтавала выставу “Ашмяншчына: будуем і ствараем” да ўрачыстага мерапрыемства “Будаўнікі, вы ствараеце гарады”, прысвечанага Дню будаўніка, якое прайшло ў РЦК. Выстава прадставіла дасягненні і праекты, звязаныя з будаўніцтвам у нашым рэгіёне, падкрэсліваючы важнасць працы будаўнікоў у развіцці гарадской інфраструктуры і стварэнні камфортнага асяроддзя для жыцця.







