20 лістапада бібліятэкар філіяла “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” наведала групу падоўжанага дня Дакурнішскай сярэдняй школы, дзе правяла для дзяцей пазнавальную квэст-віктарыну “У дзіцяці таксама ёсць правы”. Падчас мерапрыемства дзеці ўзгадалі свае правы і даведаліся больш пра іх значэнне, адгадвалі тэматычныя загадкі, а таксама разбіраліся, якія правы казачных герояў былі парушаны ў вядомых казках.
У завяршэнне сустрэчы кожны ўдзельнік атрымаў кветачку “Мае правы”, якую дзеці з задавальненнем размалявалі, праявіўшы сваю фантазію і творчыя здольнасці. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна, нагадаўшы дзецям пра тое, што кожнае дзіця мае свае правы, якія неабходна ведаць і паважаць!







