20 лістапада, у рамках Сусветнага дня дзіцяці, бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка в. Гродзі” правяла для малодшых школьнікаў прававы экскурс “Падарожжа па краіне „Правазнайка“”. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з асноўнымі палажэннямі Канвенцыі аб правах дзіцяці, даведаліся пра важныя правы кожнага дзіцяці: на жыццё і свабоду, адукацыю і медыцынскую дапамогу, адпачынак і выхаванне ў сям’і. Атрыманыя веды дзеці замацавалі ў займальнай гульні “Дазваляецца ці забараняецца”, падчас якой вучыліся адрозніваць добрыя і дрэнныя ўчынкі, вызначаць, якія дзеянні адпавядаюць правам дзіцяці, а якія іх парушаюць. Не абышлося і без любімых казачных герояў! На прыкладзе знаёмых казак дзеці ўзгадалі, чые правы былі парушаны і чаму так важна паважаць правы іншых людзей.







