З кнігай — у госці

        1 кастрычніка, у рамках святкавання Дня пажылых людзей, бібліятэкары Ошмянскай раённай бібліятэкі правялі акцыю “З кнігай — у госці”.
        У гэты дзень бібліятэкары наведалі сваіх пажылых чытачоў, каб павіншаваць іх са святам, падарыць цёплыя словы, увагу і добры настрой. Падчас сустрэч гучалі шчырыя пажаданні моцнага здароўя, даўгалецця, душэўнага цяпла, дабрабыту і ўвагі блізкіх людзей. Не абышлося і без прыемных размоў: чытачы дзяліліся ўспамінамі, распавядалі пра любімыя кнігі і аўтараў, а бібліятэкары цікавіліся іх літаратурнымі густамі і інтарэсамі.
        Асаблівая ўвага была нададзена кнігам. Бібліятэкары пазнаёмілі сваіх чытачоў з літаратурнымі навінкамі і творамі, якія могуць быць цікавымі людзям старэйшага ўзросту: кнігамі пра жыццёвыя гісторыі, чалавечыя адносіны, каханне, сям’ю, мудрасць і ўспаміны мінулых гадоў.