“Віншавальная паштоўка”

         1 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” сумесна з работнікамі філіяла “Сельскі клуб аг. Станцыя Ашмяны” правялі акцыю “Віншавальная паштоўка”, прымеркаваную да Дня пажылых людзей.
        У гэты дзень мы павіншавалі нашых чытачоў пажылога ўзросту, падарылі ім цёплыя словы, добры настрой і пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту, душэўнага цяпла, увагі блізкіх і ўсяго самага найлепшага!
        Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, усмешкамі і прыемнымі сустрэчамі!