Шчаслівы той, хто сэрцам малады

        1 кастрычніка бібліятэкары філіяла “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” сумесна з калектывамі школы мастацтваў і сельскага клуба правялі вечар адпачынку “Шчаслівы той, хто сэрцам малады”, прымеркаваны да Дня пажылых людзей.
        У гэты святочны дзень для гасцей гучалі любімыя музычныя кампазіцыі і песні, былі арганізаваны вясёлыя конкурсы, танцы і жартоўныя заданні. Усе гэтыя моманты стварылі незвычайна цёплую, душэўную і сяброўскую атмасферу.
        Удзельнікі вечара з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, спявалі, танцавалі, жартавалі і дэманстравалі сваю знаходлівасць. А колькі шчырых усмешак і добрых эмоцый падарылі адзін аднаму госці!
        Асабліва прыемнай часткай сустрэчы сталі ўспаміны. Удзельнікі дзяліліся цікавымі гісторыямі са свайго жыцця, успаміналі маладосць, любімыя песні і знаёмыя мелодыі. За цёплай размовай час праляцеў незаўважна.