Рады паведаміць, што па выніках Міжнароднага конкурсу “Чытаючая сям’я — чытаючая краіна”, у якім прынялі ўдзел калектывы з Расіі, Казахстана і Беларусі (усяго 85 конкурсных работ), вызначаны 9 пераможцаў — і сярод іх Ашмянская раённая бібліятэка! Наш праект “Сям’я: чытаем, гуляем, ствараем” заняў II месца ў намінацыі “Тэрыторыя сямейнага чытання”. Гэта вялікае дасягненне і заслужанае прызнанне каманднай працы бібліятэкараў, удзельнікаў і партнёраў. Асабліва прыемна адзначыць, што мы ўвайшлі ў лік трох пераможцаў ад Гродзенскай вобласці — гонар прадстаўляць наш рэгіён на міжнароднай арэне! Наперадзе — урачыстае ўзнагароджанне і прэзентацыя лепшых работ на XII Міжнародным фестывалі “Кніжная Сібір”, які пройдзе ў лістападзе 2026 года. Мы рыхтуем праграму прэзентацыі і з радасцю паведамім падрабязнасці аб датах і фармаце ўдзелу.







