21 жніўня бібліятэкар філіяла “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” арганізавала на свежым паветры бібліяпляцоўку “Бібліядворык запрашае”, якую з радасцю наведалі дзеці з лагера “Вясёлая карусель” Дакурнішскай сярэдняй школы. Бібліятэкар для дзяцей падрыхтавала яркую і рухавую праграму: эстафеты, конкурсы, загадкі і галаваломкі. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх заданнях, праяўлялі кемлівасць, спрыт і камандны дух. Сонечны летні дзень прайшоў у вясёлай і сяброўскай атмасферы, напоўненай смехам і новымі ўражаннямі. Мерапрыемства спрыяла ўзмацненню цікавасці да кніг, развіццю камунікатыўных навыкаў і падарыла ўдзельнікам сапраўды казачны настрой.







